У Віцебску ў беларускі забралі Honda CR-V — была незаконна ўвезеная

Высветлілася, што Honda CR-V 2010 года выпуску была незаконна ўвезеная ў Беларусь невядомай асобай (легкавік не прайшоў мытнага дэкларавання). Аўтамабіль у парушэнне мытнага заканадаўства выкарыстоўваўся грамадзянкай Беларусі па падробнай даведцы аб рэгістрацыі.

Honda CR-V ацэненая на суму амаль 246 млн рублёў. "Распачаты працэс па прыкметах адміністрацыйнага правапарушэння", — інфармуе БелаПАН.