У Віцебску вартаўнік банку пільнуе абабкі
Незвычайнай справай займаецца ў працоўны час вартаўнік аднаго з банкаў. Ён... вырошчвае грыбы побач з будынкам, дзе месцяцца офісы Нацыянальнага і некаторых іншых банкаў. Абабкі пачалі расці надзвычай рана — напрыканцы траўня. Ахоўнік Анатоль Братушкін заўважыў іх і пачаў даглядаць. Палівае, пільнуе, каб ніхто ня зрэзаў. Кажа, сам есці не будзе, але і нікому не дазволіць.
Зараз каля банку расце сем буйных і прыгожых абабкаў. У банку нават задумаліся, ці не выкарыстаць іх ў рэкламных мэтах. Маўляў, калі ў нас нават грыбы растуць, дык што казаць пра грошы!
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск