У Віцебску здымаюць кіно пра Шагала
Віцебская тэлекампанія “Скіф” пачала работу над мастацкім фільмам пра жыццё Шагала. Па словах намесніка дырэктара тэлекампаніі Змітра Пятрышчы, гэта будзе першая работа студыі такога кшталту і наогул першы мастацкі фільм пра Шагала. На ролі Марка Шагала і ягоных бацькоў запрошаныя артысты тэатра імя Якуба Коласа, а ролю яго каханай Бэлы выканае адна з журналістак тэлекампаніі. Сцэнар фільма рыхтуецца на біяграфічных матэрыялах, але па законах жанра ў мастацкай стужцы будзе прысутнічаць і нейкая частка выдумкі.
У планах тэлекампаніі – стварыць трохсерыйную стужку. Акрамя Марка Шагала ў фільме з’явяцца і іншыя сусветна вядомыя віцебскія мастакі – Юдэль Пэн і Казімір Малевіч.
Хаця здымкі пачнуцца ўжо ў ліпені, пакуль невядома, хто будзе фінансаваць праект. Дарэчы, віцебская тэлекампанія разлічвае, што яе прадукт будзе не толькі цікавым, але і прадаваным.