У Віцебску знайшоўся зніклы тры дні таму шасцікласнік

Як паведамляюць "Народныя навіны Віцебска", 12-гадовага хлопчыка знайшлі ў Віцебску на гарышчы адной са шматпавярховак. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, увесь гэты час школьнік там хаваўся. Чаму ён вырашыў уцячы з сям'і, пакуль невядома.