У Віцебску зніклі двое маленькіх хлопчыкаў

Паводле словаў бацькоў, хлопчыкі прыйшлі ў чацвер па абедзе з гімназіі і пайшлі гуляць на вуліцу. З таго часу іх не бачылі. Дзяцей шукае ўвесь асабісты склад Чыгуначнага РАЎС Віцебска, а таксама прадстаўнікі ўнутраных войскаў, таксама ладзілі аблёт тэрыторыі на верталёце. З улікам таго, што дзеці жывуць непадалёк ад Заходняй Дзвіны, вадалазы абследуюць дно ракі.

Да пошукаў  далучыліся таксама добраахвотнікі, паведамляе БЕЛТА.