У Вілейскім раёне зніклі 250 вёсак
Мемарыял "Зніклыя вёскі Вілейскага раёна" з'явіцца ў Вілейцы. Днямі пачалося абсталяванне месца, на якім ён будзе пабудаваны. Паводле праекту мемарыял будзе ўяўляць сабой карту раёна, дзе на трынаццаці валунах, па колькасці сельсаветаў, напішуць назвы двухсот пяцідзесяці зніклых вёсак Вілейшчыны, паведамляе "Народная газета".
Адзначым, што вёскі зніклі не толькі ў час апошняй вайны, але і ў паваенны час, калі моладзь перабіралася ў гарады ў пошуках працы і лепшага жыцця.
Адзначым, што вёскі зніклі не толькі ў час апошняй вайны, але і ў паваенны час, калі моладзь перабіралася ў гарады ў пошуках працы і лепшага жыцця.