У вілейскую міліцыю патрапіў п'яны маёр расійскіх спецслужб

П'яны маёр расійскай Федэральнай службы бяспекі патрапіў у вілейскую міліцыю. Ён каля года служыць у расійскай вайсковай частцы ў Вілейцы (вузле сувязі расійскага Ваенна-марскога флоту).
Пасля адзначэння свайго дня народзінаў афіцэр збіў беларускага ахоўніка гэтага вайсковага аб'екта. У мужчыны быў зламаны нос і яго на "хуткай" завезлі ў бальніцу. Маёра ж неўзабаве адпусцілі з міліцыі. Пацярпелы да яго прэтэнзій не мае, паведамляе газета "Комсомольская правда в Беларуси".