У Вільні абмяркуюць урокі выбараў у Беларусі
4 лютага ў Вільні палітыкі, дыпламаты, эксперты і прадстаўнікі СМІ з разных краін абмяркуюць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Сустрэчу-дыскусію "Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2010: урокі і перспектывы развіцця" ладзяць Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы, камітэт Сойма па замежных справах, МЗС Літвы, фонд Конрада Адэнаўэра, Нацыянальны фонд дэмакратыі ЗША.
Удзельнікі абмяркуюць ход і вынікі выбараў, палітычную сітуацыю ў Беларусі, меры падтрымкі грамадзянскай супольнасці, перадае DELFI.