У Вялікабрытаніі пачынаецца найбуйнейшы страйк настаўнікаў

Настаўнікі 8 тысяч школ у Вялікабрытаніі сёння прымуць удзел у нацыянальным страйку, накіраваным на павышэнне заробку.  Як піша The Guardian, месца гэтых настаўнікаў давядзецца заняць дырэктарам школ і практыкантам. Газета падлічыла, што кожная шостая школа ў краіне будзе зачынена, траціна школ не будуць прымаць вучняў.

Акрамя таго, у страйку возьмуць удзел больш за 100 тысяч грамадзянскіх служачых, якія займаюцца маніторынгам школ ці занятыя ў правядзенні школьных іспытаў, а таксама каля 30 тысяч універсітэцкіх лектараў.

Газета.ру