У Вялікабрытаніі падчас авіяшоў самалёт упаў на аўтатрасу (відэа)
Колькасць ахвяраў і пацярпелых удакладняецца.
На поўдні Вялікабрытаніі падчас авіяшоў разбіўся самалёт-бамбардзіроўшчык. Паводле некаторых звестак, ён упаў на шасэ. На фота з месца здарэння бачны чорны дым, які сцелецца ўздоўж аўтатрасы.
Колькасць ахвяраў і пацярпелых удакладняецца.
Здарэнне адбылося ў населеным пункце Шорхэм-бай-Сі, што ў графстве Заходні Сасэкс. У аварыю трапіў знішчальнік-бамбардзіроўшчык Hawker Hunter, які быў на ўзбраенні ў 1950-60 гадах.
Брытанскае выданне The Telegraph заяўляе пра сутыкненне самалёта з машынамі.