У Вялікабрытаніі застрэлілі дэпутата парламента Джо Кокс

У Вялікабрытаніі застрэлілі дэпутата парламента Джо Кокс

У Вялікабрытаніі застрэлілі дэпутата палаты абшчын парламента ад Лейбарысцкай партыі Джо Кокс. Ёй быў 41 год. Кокс называлі адным з самых яркіх маладых дэпутатаў.

Трагічнае здарэнне адбылося ў вёсцы Берстал каля Лідса. Джо Кокс расстралялі каля памяшкання, дзе яна штотыднёва сустракаецца са сваімі выбарцамі. Пасля зламыснік нанёс удар нажом. Жанчыну на верталёце даставілі ў бальніцу, дзе яна памерла ад атрыманых ранаў. Таксама пацярпеў 77-гадовы мужчына, але пагрозы для яго жыцця няма.

Як інфармуе ВВС, у забойстве падазраюць 52-гадовага мужчыну, ён затрыманы. Матывы яго ўчынку невядомыя. Адзначаецца, што Джо Кокс стала першым дзейным дэпутатам парламента Вялікабрытаніі, забітым за апошнія 26 гадоў. У сувязі з гэтай трагедыяй прыпынены агітацыйныя кампаніі за і супраць членства Вялікабрытаніі ў Еўрасаюзе, якія праходзілі напярэдадні рэферэндума аб выхадзе краіны з ЕС.

Вядома, што ў Джо Кокс засталіся дзве маленькія дачкі.

У Вялікабрытаніі застрэлілі дэпутата парламента Джо Кокс
Фота: AFP