У Вярхоўнай Радзе Украіны дэпутаты абсыпалі адзін аднаго грэчкай (відэа)
15 студзеня ва ўкраінскім парламенце мусілі прынесці прысягу пяць новаабраных дэпутатаў.
Праўда, зачытаць тэкст прысягі з трыбуны здолелі толькі два з іх, піша newsradio.com.ua. Астатніх да трыбуны не пусціла апазіцыя.
Калі прысягу зачытваў Віктар Піліпішын, апазіцыйныя дэпутаты засыпалі яго грэчкай. Пад канец выступу Піліпішына нехта з парламентароў кінуў у яго пакет з грэчкай, які дэпутат шпурнуў назад.
Як паведамляюць украінскія СМІ, падчас перадвыбарнай кампаніі Віктар Піліпішын запомніўся выбарцам менавіта раздачай прадуктовых набораў з грэчкай.
Фота — facebook.com/d.chygryn