У Вярхоўным судзе БАЖ судзіцца з Міністэрствам юстыцыі
У Вярхоўным судзе пачаўся працэс, ініцыяваны Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ). Журналісцкая арганізацыя аспрэчвае папярэджанне, якое ёй вынес Мінюст. БАЖ у судзе прадстаўляюць старшыня арганізацыі Жанна Літвіна і яе намеснік Андрэй Бастунец. Ад Мінюсту ў судзе прысутнічае кансультант упраўлення грамадскіх аб'яднанняў міністэрства Аляксандр Харытон. Пракуратура прадстаўленая спадарыняй Скорабагатай.
З боку грамадскасці ў судзе прысутнічае прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта юрыст Гары Паганяйла. Практычна адразу пасля пачатку працэсу суддзя абвесціў перапынак на 10 хвілінаў: Паганяйла папрасіў час на тое, каб азнаёміцца з матэрыяламі справы.
Журналістаў у залу суда пусцілі, але забаранілі рабіць фота- і відэаздымкі і весці аўдыёзапіс.
Нагадаем, што Мінюст вынес папярэджанне на адрас БАЖ. Журналісцкую арганізацыю абвінавацілі адразу па некалькіх пунктах — датычна формы сяброўскага пасведчання, статусу Цэнтра прававой абароны СМІ пры ГА "БАЖ", а таксама некаторай інфармацыі, пададзенай на сайце арганізацыі.
Глядзі таксама: Мінюст вынес БАЖу афіцыйнае папярэджанне