У выхадныя дні ў Беларусі чакаюцца мокры снег і завірухі
У выхадныя дні ў Беларусі чакаюцца мокры снег і завірухі. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі гідраметцэнтр. У суботу разам з мокрым снегам пройдуць дажджы, у гэты дзень магчымы
туман і галалёдзіца. Найбольш моцныя ападкі чакаюцца ў Гомельскай
вобласці. Тэмпература паветра ў дзённы час складзе ад мінус 2 да
плюс 4 градусаў.
У нядзелю ва ўсходніх абласцях, а ў панядзелак – па ўсёй краіне пройдзе моцны снег, завірухі.
Складаныя ўмовы надвор’я захаваюцца да сярэдзіны наступнага тыдня.
Інтэрфакс
У нядзелю ва ўсходніх абласцях, а ў панядзелак – па ўсёй краіне пройдзе моцны снег, завірухі.
Складаныя ўмовы надвор’я захаваюцца да сярэдзіны наступнага тыдня.
Інтэрфакс