У выходныя на Віцебшчыне збіралі ртуць

Пяць грамаў іртуці сабралі супрацоўнікі МНС у прыбіральні хірургічнага аддзялення Шумілінскай раённай лякарні. Бліскучыя шарыкі ва ўнітазе заўважыў дзяжурны ўрач. Дэмеркурызацыю правялі на плошчы ў два квадратныя метры.
А вось на прысядзібным участку жыхара Асвеі, што ў Верхнядзвінскім раёне, дэмеркурызацыя аказалася непатрэбнай, нягледзячы на тое, што ртуці там знайшлі ажно 6 кілаграмаў. Гаспадар знайшоў серабрысты метал у герметычна закрытай бутэльцы і не спрабаваў яе адкрыць. Ратавальнікам засталося толькі забраць бутэльку з іртуццю ды утылізаваць яе.