У Ялце пачалося пасяджэнне ў справе далучэння Украіны да ЕС

У Ялце пачалося пасяджэнне Ялцінскай Еўрапейскай стратэгіі (YES - Yalta European Strategy), міжнароднай арганізацыі, якая выступае за далучэнне Украіны да Еўрасаюзу. Арганізацыя паўстала з ініцыятывы Віктара Пінчука, аднаго з самых багатых бізнэсоўцаў Еўропы. Былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі, які з’яўляецца сябрам управы YES, заявіў, што найвялікшай перашкодай на шляху Украіны да еўрасупольнасці з’яўляюцца палітычныя спрэчкі - найперш канфлікт паміж прэзідэнтам Юшчанкам, прэм’ерам Юліяй Цімашэнка і парламентам. Былы польскі прэзідэнт лічыць, што Украіна мае шанец стаць сябрам Еўрасаюзу ў 2020 г.

gazeta.pl