У юнацтве Рыбак граў на скрыпцы за ежу?

У некаторых замежных СМІ з’явілася інфармацыя пра тое, што ў юнацтве, падчас сваіх вандровак па Нарвегіі, будучы пераможца Еўрабачання Аляксандр Рыбак вымушаны быў граць перад людзьмі на вуліцы альбо ў кэмпінгах на скрыпцы, каб зарабіць на ежу.
Па тлумачэнні Еўрарадыё звярнулася да бацькі артыста Ігара Рыбака.

Па яго словах, з’яўленне такой інфармацыі звязана з тым, што Аляксандр вельмі любіць вандраваць. Гэта любоў яму перадалася ад бацькі, вялікага аматара вандровак па раце на надзіманай лодцы.

Ігар Рыбак: “Шмат па якіх рэках плаваў: і ўсю Волгу прайшоў амаль ад самых вытокаў адзін, па Дунаі плыў ад самых вытокаў. Саша плаваў са мной калі быў маленькі. У нас дача ёсць у Пскоўскай вобласці. Дык мы з ім і на плытах, і на лодках часта каталіся па рэках ды азёрах. Ён любіць вандраваць, шмат вандраваў самастойна па Нарвегіі. У газетах пісалі, што ён за ежу і месца для начлегу граў на скрыпцы, але насамрэч ён рабіў гэта толькі для зносінаў з людзьмі! Мы ж людзі, дзякуй Богу, не бедныя!”

Ігар Рыбак кажа, што яго сын вельмі адкрыты, сумленны і натуральны. І вельмі любіць заводзіць новыя знаёмствы ў новых месцах. Праўда, прызнаецца, пасля таго, як папулярнасць сына значна вырасла, павялічылася і цікаўнасць да яго з боку прэсы. Цікаўнасць не заўсёды сумленная. І тады з’яўляецца інфармацыя накшталт ігры на скрыпцы “за ежу”.

Ігар Рыбак: “Слава гэта добра, але ж не трэба забывацца, што ёсць і другі бок у гэтага медаля”.