У Жабінцы замініравалі райвыканкам, “тэрарыст” затрыманы

У Жабінцы замініравалі райвыканкам. Пра выбуховую прыладу паведамілі па тэлефоне. Міліцыянты бомбу не знайшлі, затое затрымалі “тэлефоннага тэрарыста”. Ім аказаўся 40-гадовы жыхар Жабінкаўскага раёна, перадае "Інтэрфакс-Захад".
У той жа час у Гомелі дзевяцікласнік заклаў “бомбу” ў жылым доме. Міліцыя без праблем адшукала і затрымала жартаўніка.