У Жлобінскім раёне масава гіне рыба
Факт масавай гібелі рыбы зарэгістраваны ў возеры каля вёскі Пірэвічы Жлобінскага раёна. Як паведаміў начальнік абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вячаслаў Рогаль, папярэдняя сума шкоды складае амаль 80 мільёнаў рублёў.
Паведамленне аб тым, што ў возеры назіраецца мор рыбы, паступіла ад мясцовых жыхароў. Супрацоўнікі раённай інспекцыі, выехаўшы на месца, налічылі больш за 400 загінулых карасёў. Мяркуецца, што прычынай гібелі стала трапленне ў ваду прадуктаў арганічнага паходжання, якія паглынулі вялікі аб'ём кіслароду.
На фоне гарачага надвор'я гэта справакавала гібель маладых карасёў. Па словах Рогаля, побач з возерам размешчаны спіртзавод. Не выключана, што яго вытворчыя адыходы сталі прычынай здарэння.
БЕЛТА