У Жодзіна з Мінску перавезеныя 239 затрыманых

У жодзінскую турму №8 з Мінску дастаўлена 239 затрыманых у часе падзеяў 19 снежня. Пра гэта БелаПАН стала вядома ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія кантралявалі працэс перадачы пасылак затрыманым.

Перадачы арыштантам прымаюцца ў Жодзінскім ГАЎС, адкуль перанакіроўваюцца ў турму. Затрыманым забаронена перадаваць прадукты харчавання, цёмныя напоі, сокі ў картонных пакунках, а таксама розныя прадметы ў металічных абалонках.