У Зімбабвэ апазіцыя выйграе, але будзе другі тур

У Зімбабвэ абвешчаныя афіцыйныя вынікі выбараў, што прайшлі 29 сакавіка. Паводле  афіцыйных звестак, лідэр апазіцыі Морган Цвангірай атрымаў 47,9% галасоў, а кіраўнік краіны Роберт Мугабе – 43,2%.


Апазіцыя адмовілася прызнаваць афіцыйныя вынікі. Рух за дэмакратычныя перамены (РДП) ужо некалькі раз афіцыйна заяўляў, што, паводле іх падлікаў, Цвангірай атрымаў больш за 50% галасоў і што ў другім туры няма неабходнасці. У гэтым зімбабвійскую апазіцыю падтрымлівае Вашынгтон.

Паводле закону, вынікі падліку галасоў вывешваюцца на кожным з выбарчых пунктаў, так што назіральнікі ад любога з кандыдатаў могуць атрымаць гэтыя лічбы і звесці іх. Пакуль не завершаны працэс праверкі пададзеных галасоў у прысутнасці кандыдатаў, РДП не мае намер прызнаваць афіцыйных звестак.

AFN