У ЗША адбылося ўручэнне кінапрэмій “Залаты глобус”
Брытанскі фільм "Збавенне" рэжысёра Джо Райта атрымаў у нядзелю прэстыжную ўзнагароду "Залаты глобус" у намінацыі "лепшая драма".
Яе штогод прысуджае Галівудская асацыяцыя замежнай прэсы, у якую ўваходзяць журналісты замежных выданняў, якія пішуць пра кіно і тэлебачанне. Фільм "Суіні Тод" рэжысёра Ціма Бертана перамог у катэгорыі "лепшая камедыя/мюзікл".
Узнагароды за лепшую рэжысуру ўдастоены Джуліян Шнабель за фільм "Скафандр і матылёк". Акцёр Дэніел Дэй-Льюіс, які згуляў у фільме "Нафта", прызнаны "лепшым акцёрам у драме".
Такога ж звання ўдастоеная Джулі Крысці за ролю ў фільме "Далёка ад яе". Лепшым анімацыйным фільмам года названы "Рататуй".
“Інтэрфакс”