У ЗША прайшла прэм'ера “Сімпсанаў”
У Злучаных штатах адбылася прэм’ера паўнафарматнага мультфільма “Сімпсаны”. Праходзіла яна ў Спрынгфілдзе штата Вермант, які перамог у адпаведным
конкурсе на права правядзення прэм’ернага паказу трынадцаць аднайменных
гарадоў ЗША і быў названы афіцыйным горадам Сімпсанаў.
Паводле словаў Майка Скалі, выканаўчага прадзюсара фільму, "Сімпсаны” выйшлі на вялікім экране, але больш разумнымі з-за гэтага не сталі. Яны сталі шырэй, знікла засілле жоўтага колеру, але Гамер Сімпсан яшчэ ніколі так па-вар’яцку не выглядаў, як у гэтым фільме".
Сюжэт стужкі пакуль трымаюць у сакрэце. Вядома толькі, што Гамер ледзь не знішчае свой гарадок – Спрынгфілд, пасля чаго разам з сям’ёй яго ратуе. Фільм выйдзе на шырокі экран 27 ліпеня.
Дадам, што Сімпсаны з’яўляюцца самым папулярным серыялам у свеце, які не сыходзіў з экранаў 18 год. Два месяцы таму была паказаная ЧАТЫРОХСОТАЯ серыя. А галоўныя выразы экранных доўгажыхароў трапілі нават у англійскія слоўнікі. Але да шырокага экрану гэтая жоўтатварая сямейка дабралася толькі цяпер.
Фота: www.dan-dare.org