У ЗША шпіталізавалі Джорджа Буша-старэйшага

У ЗША шпіталізавалі Джорджа Буша-старэйшага

Экс-прэзідэнта ЗША 92-гадовага Джорджа Буша-старэйшага шпіталізавалі ў Х'юстане, штат Тэхас, паведаміла яго прадстаўніца Джын Бекер. Прычыны шпіталізацыі не называюцца.

Бекер дадала, што экс-кіраўнік Штатаў знаходзіцца ў стабільным стане і "ідзе на папраўку". У лякарні ён мусіць прабыць яшчэ пару дзён.

Буш-старэйшы быў прэзідэнтам ЗША са студзеня 1989 года па студзень 1993-га. На сёння ён найстарэйшы з жывых экс-кіраўнікоў Амерыкі.