У ЗША знялі з таргоў акварэль Гітлера (фота)
А двухтомнік "Мая барацьба" з аўтографам кіраўніка нацысцкай Нямеччыны сёння выставяць на таргі.
У ЗША знялі з таргоў акварэльны малюнак Адольфа Гітлера. Яго першапачатковы кошт складаў 30 тысяч долараў. Вядома, што малюнак (яго памеры — 27 на 34 см) быў выкананы 23-гадовым Гітлерам у 1912 годзе. На ім намаляваны блакітны керамічны збан з чырвонымі, аранжавымі і ружовымі кветкамі.
Газета The Guardian адзначае, што звычайна Адольф Гітлер маляваў пейзажы і будынкі, таму такая ўвага была да згаданай акварэлі. Аднак амерыканскі аукцыённы дом Nate D. Sanders без тлумачэння прычыны зняў малюнак з таргоў. Пры гэтым 26 сакавіка на таргі выставяць картку, якую даслалі Гітлеру з паліцэйскага ўпраўлення Венецыі і двухтомнік "Мая барацьба" з аўтографам аўтара.
Фота: theguardian.com