Учора ўвечары адбыўся пікет каля амбасады Беларусі ў Варшаве

Партрэты Ірыны Халіп, Аляксандра Класкоўскага ды іншых палітвязняў з надпісамі па-беларуску і па-польску "Свабоду!" трымалі каля дзясятка ўдзельнікаў пікету, што адбыўся ў аўторак вечарам каля беларускай амбасады ў польскай сталіцы, паведамляе Радыё Свабода.

"Мэта акцыі – падтрымаць палітвязняў у Беларусі. Мы таксама патрабуем ад уладаў іхнага вызвалення. Спадзяемся на дапамогу Эўропы, разлічваем на рашучыя крокі – эканамічныя і палітычныя санкцыі ў дачыненні да цяперашняга кіраўніцтва Беларусі", – кажа адзін з удзельнікаў акцыі Сяргей Касцюковіч.

Прысутныя збіралі подпісы пад зваротам у справе Беларусі да кіраўніцтва Венгрыі, якая старшынюе цяпер у Еўрасаюзе, міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага, спікера польскага Сейму Гжэгажа Схэтыны і старшыні Еўрапарламента Ежы Бузэка.