Удзельнікі "Аршанскай бітвы падушкамі" рыхтуюцца бегаць ад міліцыі
Мінгарвыканкам забараніў бой падушкамі ў гонар Аршанскай бітвы. Таму ўдзельнікам давядзецца пабегаць ад міліцыі, а сам бой будзе "лятучым". Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з арганізатараў бою падушкамі Валянцін. Валянцін: "Мы збярэмся і будзем на месцы вырашаць, што і як рабіць. Мы не будзем заставацца на адным месцы, каб у міліцыі не было часу рэагаваць на гэта".
Нагадаем, што сёлета “Гісторыка” падала заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзення бою падушкамі. Арганізатары прапанавалі 4 мажлівыя месцы для акцыі. Ні адно з іх не было ўхваленае. Таму акцыю ладзяць прыватныя асобы. Па словах арганізатараў, бой не дазволілі, бо гэтую акцыю "не разумее" намеснік старшыні гарвыканкаму Міхаіл Ціцянкоў.
Бой падушкамі ладзіцца другі год запар. У мінулым годзе бой дазволілі. Гэтая акцыя прысвячаецца перамозе войскаў Вялікага Княства Літоўскага над маскоўскім войскам у бітве пад Оршай 8 верасня 1514 года.