Удзельнікі Led Zeppelin пачалі працаваць над новымі песнямі
Удзельнікі Led Zeppelin, гітарыст Джымі Пэйдж і басіст Джон Пол Джонс, працуюць над новым матэрыялам сумесна з Джэйсанам Бонэмам, сынам памерлага бубнача гурта. Паводле паведамлення The Guardian, Бонэм расказаў, што музыкі некалькі
разоў сустракаліся і рэпетавалі новыя песні, якія ў будучым могуць быць
запісаныя і выдадзеныя ў выглядзе альбому.
Варта дадаць, што дзеля таго, каб граць з Пэйджам і Джонсам, Бонэм-малодшы вырашыў пакінуць гурт Foreigner, з якім супрацоўнічаў у апошні час.
Між іншым, вакаліст Led Zeppelin Роберт Плант у праекце з былымі калегамі пакуль не ўдзельнічае. Зараз ён знаходзіцца ў туры з кантры-спявачкай Элісан Краус у падтрымку іх сумеснага альбому і не адмаўляе запіс новай кружэлкі з ёй.
Нагадаем, што Led Zeppelin, распаліся ў 1980 годзе пасля смерці Джона Бонэма. У снежні 2007 году яны ўз'ядналіся з сынам Бонэма, каб адыграць адзін канцэрт у Лондане, што стала амаль галоўнай музычнай падзеяй года. Пасля гэтага ў прэсе з'явіліся чуткі, што натхнёныя поспехам музыкі збіраюцца рушыць ў сусветнае турнэ, аднак Роберт Плант абверг гэтыя плёткі.
Фота: tuantaitm.wordpress.com