УЕФА дазволіла БАТЭ згуляць матч супраць "Сцяўа" у Барысаве, а не ў Мінску

Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) у выглядзе выключэння дазволіў правесці матч трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - "Сцяўа" (Румынія) на гарадскім стадыёне Барысава. "Па некаторых параметрах для правядзення матчаў такога ўзроўню стадыён не падыходзіць, – паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага клуба, – аднак на рашэнне УЕФА паўплывала "высокая ацэнка камісара УЕФА А.Панэ, які прысутнічаў на гульні БАТЭ – "Хафнарф'ёрдур", інфраструктуры стадыёна, арганізацыі матча і паводзінаў балельшчыкаў".

Прэс-аташэ БАТЭ Сяргей Дашкевіч, адным з "некаторых параметраў" з'яўляецца адсутнасць на стадыёне вонкавага назірання за балельшчыкамі. Клуб заклікае балельшчыкаў "выконваць устаноўленыя правілы паводзінаў на стадыёне і такім чынам яшчэ раз пацвердзіць правільнасць прынятага УЕФА рашэння".

Сустрэча БАТЭ – "Сцяўа" адбудзецца 15 жніўня (пачатак у 20.00). Гульня ў адказ пройдзе 29 жніўня ў Бухарэсце (пачатак у 20.30). Пераможца выходзіць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, той, хто прайграе, выступіць у першым асноўным раундзе Кубка УЕФА.

"БелаПАН"