УЕФА неўзабаве пачне продаж медыяправоў на Еўра-2012
УЕФА абвясціў пачатак рэгістрацыі кампаній, зацікаўленых у куплі медыяправоў на трансляцыю матчаў чэмпіянату Еўропы-2012 году. Нагадаем, што яго правядуць сумесна Украіна і Польшча. Рэгістрацыя скончыцца 20 студзеня 2009 года. У еўрапейскім футбольным саюзе ўпэўненыя, што прыбытак ад продажу правоў на Еўра-2012 будзе не меншы за аналагічныя прыбыткі ад Еўра-2008.
Агульны прыбытак ад чэмпіянату Еўропы, які адбыўся гэтым летам у Аўстрыі і Швейцарыі, склаў 1,3 мільярда еўра. Пры гэтым 750 мільёнаў з іх склалі прыбыткі ад продажу правоў на трансляцыі матчаў па тэлебачанні, у Інтэрнэце і на мабільных тэлефонах.
"Прессбол"