Уга Чавес выпрабаваў “Мазы”, пастаўленыя Беларуссю ў Венесуэлу

У мінулую нядзелю прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес сеў за руль аднаго з аўтамабіляў МАЗ, пастаўленых у гэтую краіну Беларуссю, паведамляе “ІТАР-ТАСС”. На шматтонным грузавіку Чавес аб'ехаў нафтахімічны комплекс, які будуецца ў штаце Карабоба, і застаўся вельмі задаволеным прадукцыяй беларускага завода. Прэзідэнт Венесуэлы адзначыў, што “МАЗы ні ў чым не саступаюць грузавікам вядомых замежных фірм, а іх кошт удвая ніжэй”.

Разам з тым Уга Чавес даў высокую ацэнку супрацоўніцтву з Беларуссю і Аляксандрам Лукашэнкам. Ён падкрэсліў гатоўнасць Мінска перадаваць “сучасныя тэхналогіі” і паведаміў аб планах будаўніцтва зборачнага прадпрыемства Мінскага аўтамабільнага завода ў Венесуэле.