Уга Чавес выступіў супраць новага амбасадара ЗША

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес выступіў супраць прызначэння новым амерыканскім амбасадарам у Каракасе Лары Пальмера.

Падчас тэлевізійнага выступу Чавес заклікаў прэзідэнта ЗША Барака Абаму перагледзець кандыдатуру Пальмера. Як лічыць Чавес, той не выконвае правілаў дыпламатыі.

Нядаўна Лары Пальмер даў крытычную ацэнку маральным і прафесійным якасцям венесуэльскіх вайскоўцаў, а таксама не выключыў наяўнасці сувязі паміж Каракасам і калумбійскімі паўстанцамі. Міністэрства замежных справаў Венесуэлы абвінаваціла дыпламата ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы краіны, перадае Радыё Свабода.