Уітні Х'юстан вяртаецца

Спявачка Уітні Х'юстан абвясціла, што плануе вярнуцца на сцэну. Першы яе канцэрт пасля перапынку адбудзецца ў сталіцы Малайзіі Куала-Лумпуры 1 снежня 2007 года. Паводле часопіса New Musical Express, зараз Х'юстан працуе над сваім шостым студыйным альбомам. Прадзюсарам кружэлкі стаў Клайв Дэвіс.

У стварэнні песняў выканаўцы дапамагаюць Will.I.Am (удзельнік Black Eyed Peas), Не Йо, Р. Кэлі і Джон Леджэнд.

Нагадаю, што Just Whitney, апошні на сённяшні дзень паўнавартасны студыйны альбом Х'юстан, з'явіўся ў продажы ў 2002 годзе.

А ў 2003 была выдадзеная падборка калядных песень у выкананні Уітні One Wish: The Holiday Album.

Фота: www.divastation.com