Уклады беларусаў у банках павялічыліся амаль на 1 мільярд долараў
Амаль на 2 трыльёны беларускіх рублёў, або на 24,7%, у пераліку на нацыянальную валюту павялічыліся з пачатку года рублёвыя і валютныя дэпазіты насельніцтва ў беларускіх банках. Такая інфармацыя з’явілася на афіцыйным сайце Нацбанка Беларусі. За гэты перыяд рублёвыя ўклады павялічыліся амаль на 1 трыльён рублёў, а валютныя — на 406 мільёнаў долараў.
На пачатак кастрычніка агульная сума дэпазітаў грамадзян перавысіла 9,7 трыльёна рублёў. У нацыянальнай валюце яны склалі каля 6,4 трыльёна, а ў замежнай — у эквіваленце больш за 1,5 мільярда долараў.