Украіна аднавіла экспарт электраэнергіі ў Беларусь

Украіна сёння аднавіла экспарт электраэнергіі ў Беларусь. Пастаўкі пачаліся апоўначы. У адпаведнасці з дамоўленасцямі, штомесяц да канца 2009 года у Беларусь будзе экспартавацца 100 мільёнаў кВт•г.

На прадпрыемстве "Ўкрінтэрэнерга" адзначылі, што бакі ўрэгулявалі ўсе пытанні, звязаныя з коштамі, перадае БелаПАН.

Нагадаем, пастаўкі электраэнергіі з Украіны ў Беларусь былі спыненыя ў 2007 годзе з-за абмежаваных магчымасцяў украінскага боку. Пазней бакі не маглі дамовіцца аб пастаўках, таму што Беларусь не задавальнялі прапанаваныя кошты.