Украіна можа цалкам адмовіцца ад расійскага газу

Калі дзейны газавы кантракт не будзе перагледжаны.



"Пры такой цане на газ мы скарачалі і будзем скарачаць [імпарт расійскага газу], а ў перспектыве, і гэта не пустыя словы, Украіна ўвогуле адмовіцца ад закупак газу па такім кошце, — цытуе словы Мікалая Азарава РІА "Новости". — Ну бліжэйшыя гадоў дзесяць — гэта нават шмат. Я думаю, мы рэалізуем гэтую задачу пры такіх тэмпах павышэння энергаэфектыўнасці, скарачэння аб'ёмаў спажывання газу, пераходу на альтэрнатыўныя крыніцы, увядзення ў эксплуатацыю сваіх уласных радовішчаў газу, павелічэння здабычы газу, нашмат хутчэй".
 

Фота — ria.ru