Украіна не прымае расійскі газ
Транзітны расійскі газ цераз тэрыторыю Ўкраіны ў Еўропу па-ранейшаму не паступае. Аб гэтым заявіла крыніца ў міжнароднай маніторынгавай камісіі за станам газавага транзіту. Краны з украінскага боку, нягледзячы на тое, што Расія аднавіла пастаўкі “блакітнага паліва”, засталіся закрытымі, паведамляе “РИА Новости”.
У той жа час “Нафтагаз Украіны” запатрабаваў неадкладнага аднаўлення раўнамернага забеспячэння газу па ўсіх транзітных накірунках. Кампанія паведаміла, што сёння ранкам паступіла факсаграма ад “Газпрама”, у якой паведамлялася аб аднаўленні транзіту газу для спажыўцоў Балканскага рэгіёна і Малдовы.
“Нафтагаз Украіны” заяўляе, што гэтыя аб'ёмы і кірункі не былі своечасова ўзгодненыя паміж двума аператарамі сумежных газатранспартных сістэм. “Гэта груба супярэчыць усталяванай практыцы надзейнага функцыянавання транзітных газаправодаў", – адзначана ў паведамленні кампаніі, перадае “Корреспондент.нет”.
Нафтагаз лічыць, што з мэтай стабільнага забеспячэння транзіту газу цераз Украіну бакам неабходна абнавіць і аформіць дакументы, якія выразна рэгламентуюць тэхнічнае і тэхналагічнае ўзаемадзеянне працы сумежных газатранспартных сістэм і ўзгодненую працу дыспетчарскіх падраздзяленняў бакоў.