Украіна стала 152-м сябрам Сусветнай гандлёвай арганізацыі
Сябрам Сусветнай гандлёвай арганізацыі стала Украіна. Сёння набыў законную моц ратыфікаваны Вярхоўнай Радай пратакол пра далучэнне Украіны да дамовы пра стварэнне СГА. Такім чынам нашая паўднёвая суседка стала ўжо 152-м паўнапраўным сябрам гэтай арганізацыі.
Як паведамляе УНІАН са спасылкай на Міністэрства эканомікі Украіны, эксперты прагназуюць, што ўступленне ў СГА пасадзейнічае павышэнню дабрабыту насельніцтва на 3% і дынамікі ўзрастання ВУП да 2%.
Як паведамляе УНІАН са спасылкай на Міністэрства эканомікі Украіны, эксперты прагназуюць, што ўступленне ў СГА пасадзейнічае павышэнню дабрабыту насельніцтва на 3% і дынамікі ўзрастання ВУП да 2%.