Украінскаму хакеру ў Турцыі пагражае да 72 гадоў турмы

Ад 24 да 72 гадоў турмы пагражае ўкраінскаму хакеру Максіму Ястрэмскаму, затрыманаму летась у турэцкім горадзе Анталья. Яго абвінавачваюць у кібермахлярстве.  Як адзначае агенцтва УНІАН, першапачатковую інфармацыю праваахоўныя органы Турцыі атрымалі ад спецслужб ЗША, якія раней аб'яўлялі ўкраінца ў міжнародны вышук.

У прыватнасці, амерыканцы абвінавачваюць хакера ў тым, што ён незаконна зарабіў каля 10 мільёнаў долараў і размясціў грошы ў 13-ці банках розных краін. Толькі ў Турцыі да ўкраінскага хакера маюць прэтэнзіі 12 банкаўскіх структур.