Украінскі амбасадар распавёў, чаму не пайшоў на інаўгурацыю Лукашэнкі

Амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны патлумачыў, чаму, нягледзячы на запрашэнне, не прысутнічаў на інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

У інтэрв'ю украінскаму выданню "Дзень" ён заявіў: "Украіна не можа падтрымаць і ніколі не падтрымае тых крокаў, якія былі зробленыя ў адносінах да беларускай апазіцыі, а таксама грамадзянаў Украіны 19 снежня 2010. Гэта выходзіць за межы еўрапейскіх, хрысціянскіх, украінскіх каштоўнасцяў. Няма такіх інтарэсаў — эканамічных, фінансавых, маёмасных, банкаўскіх, якія можна прамяняць на правы чалавека. Няма такой цаны. Я паступіў так, як мусіў зрабіць і грамадзянін Бяссмертны, і амбасадар Украіны. Я туды не пайшоў".