Украінскі суд забараніў нацыяналістам фотавыставу на Майдане

Раённы суд Кіева забараніў прадстаўнікам Украінскай Нацыянальнай асамблеі (УНА) правесці фотавыставу на Майдане Незалежнасці.

Акцыя павінна была прайсці ў рамках святкавання стагоддзя з дня нараджэння камандзіра Украінскага паўстанцкага войска (УПА) Рамана Шухевіча.

Апроч фотавыставы, планавалася правесці шэсце, аднак, у сувязі з рашэннем суда, арганізатары не прынялі канчатковага рашэння аб часе і маршруце правядзення шэсця.

Акрамя фотавыставы, суд забараніў актывістам Камуністычнай і Прагрэсіўнай партый Украіны праводзіць у суботу любыя акцыі.

УНІАН