Украінскія альпіністы выратавалі ў Крыме дваіх беларусаў
Дваіх турыстаў з Беларусі выратавалі ўкраінскія выратавальнікі ў Крыме. Як паведамляе ForUm, 24-х і 26-гадовыя беларусы вярталіся з дзікага пляжу каля мысу Фіялент у Гагарынскім раёне праз горы і не змаглі самастойна спусціцца са скалы. На месца прыбылі выратавальнікі з Севастопаля, якія знялі нашых землякоў з вышыні каля 40 метраў з дапамогай альпінісцкага рыштунку.
Фота — travel.org.ua
Фота — travel.org.ua