Украінскія суды будуць абавязаныя працаваць на ўкраінскай мове
Канстытуцыйны суд Украіны пастанавіў, што суддзі ўсіх рангаў абавязаныя весці справаводства па крымінальных, грамадзянскіх і гаспадарчых справах толькі на ўкраінскай мове. На гэтай жа мове суддзі мусяць звяртацца да ўдзельнікаў судовага працэсу. Асновай для такога рашэння стаў зварот 52 дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны і Вярхоўнага Савета Крыма. Дэпутаты, аднак, мяркуюць, што ў Крыме, на поўдні і ўсходзе Украіны, дзе жыве пераважна расійскамоўнае насельніцтва варта захаваць дзвюхмоўе. Канстытуцыйны суд вырашыў, што ўдзельнікі працэсу могуць звяртацца да суддзі і іншых грамадзянаў на рускай мове. Але суддзя мусіць карыстацца толькі ўкраінскай. Пры гэтым суддзя абавязаны забяспечыць пераклад матэрыялаў справы на іншыя мовы, з улікам нацыянальнасці ўдзельнікаў працэсу, паведамляе агенцтва ПРИМА-News.