Уладальнік дамена sochi.info прадае інтэрнэт-адрас за паўмільёна долараў

Адразу пасля таго, як Сочы атрымалі права праводзіць Алімпійскія гульні 2014 года, уладальнік даменнага імя sochi.info Мікалай Адзінцоў выставіў інтэрнэт-адрас на продаж. Па яго словах, яму ўжо паступіла некалькі прапаноў, пры гэтым адзін з пакупнікоў прапанаваў за sochi.info 500 тысяч долараў. Дамен sochi.info быў зарэгістраваны ў снежні 2004 года ў Краснадарскім краі. Па меркаваннях адных экспертаў, кошт у 500 тысяч долараў за дамен з'яўляецца завышаным мінімум у 10 разоў. Па меркаванні іншых – кошт прымальны.

"Дамены, звязаныя з Алімпіядай у Сочы, не маюць сусветнага "ахопу" і набудуць сапраўды сур'ёзную вагу толькі праз сем гадоў, – лічыць намеснік генеральнага дырэктара агенцтва “РосБизнесКонсалтинг” Міхаіл Гурэвіч. – Купляць дамен з сямігадовай адтэрміноўкай даволі неразумна. Хто ведае, што наогул можа стаць з даменнай сістэмай за гэты тэрмін".

"Телеграф"