Уладальнік Velcom стаў чалавекам года ў Аўстрыі

Самы ўплывовы штомесячны аўстрыйскі часопіс Trend назваў чалавекам 2007 года ў Аўстрыі генеральнага дырэктара кампаній Telekom Austria Group і Mobilkom Austria Group Барыса Немшыча.
Адной з прычын атрымання высокай узнагароды стаў выхад кампаніі на рынак мабільнай сувязі Беларусі. Гэта адбылося дзякуючы набыццю кантрольнага пакета акцый аператара VELCOM.

У кастрычніку 2007 года Telekom Austria Group абвясціла аб набыцці 70% кіпрскай SB Telecom Ltd., якая з'яўляецца адзіным уладальнікам сотавага аператара Velcom, прыкладна за 730 мільёнаў еўра. Telekom Austria таксама збіраецца выкупіць астатнія 30% да канца 2010 года.

“Інтэрфакс”