Уладальнікі 3300 мінскіх кватэраў дагэтуль не маюць лічыльнікаў вады

Уладальнікі 3.310 сталічных кватэраў плацяць за ваду па сабекошце з прычыны адсутнасці лічыльнікаў. Прычым гэтая лічба не змянілася з пачатку года, адзначаюць "Мінск-Навіны". Як кажуць камунальнікі, найбольшая колькасць такіх "адмаўленцаў" у дамах, дзе няма рэцыркуляцыі гарачай вады. Гэта значыць, перш чым атрымаць гарачую ваду, трэба зліць халодную, а лічыльнік тым часам залічвае яе. Уладальнікаў такіх кватэраў больш за тысячу.

Дарэчы, каля 150 кватэраў не маюць лічыльнікаў вады проста з-за доўгай адсутнасці гаспадароў.