Уладкаваць дзіця ў мінскі садок — 500 долараў
Загадчыцу сталічнага дзіцячага садка праваахоўнікі падазраюць у хабарніцтве. Як інфармуе БЕЛТА, 39-гадовая жанчына ўзяла з аднаго з бацькоў 500 долараў за паспяховае рашэнне пра ўладкаванне дзіцяці ў яслі-садок. Цяпер на загадчыцу пачалі крымінальную справу.