Улады Брэстчыны зачыняюць вясковыя школы
Баранавіцкі райвыканкам адсёлета зачыніў дзве школы — Палянічыцкую і Свіранскую. Эканомія складзе 175 млн рублёў. Тым часам у Ганцавіцкім раёне змяншэнне колькасці вучняў прывяло да закрыцця трох школаў — Палоньскай, Малакруговіцкай і Латышоўскай. Жыхары Малых Круговічаў папрасілі ўлады зрабіць з іх школы дом састарэлых — тады будынак дакладна не будзе пуставаць.