Улады Латвіі забароняць дзіцячыя конкурсы прыгажосці

Улады Латвіі маюць намер забараніць дзіцячыя конкурсы прыгажосці. З такой ініцыятывай выступіла камісія па грамадскіх справах і правах чалавека Сейма краіны, паведамляе БЕЛТА. Латвійскія парламентарыі лічаць, што дзеці павінны прымаць удзел толькі ў тых мерапрыемствах, якія не перашкаджаюць навучанню, не пагражаюць здароўю, бяспецы і маральнасці дзіцяці. А конкурсы прыгажосці і паказы мадэляў у гэтых лік не трапляюць, бо ставяць сваёй мэтай толькі ацэнку вонкавага выгляду. На думку дэпутатаў Сейма, гэта пашкодзіць дзіцячай псіхіцы.