Улады не збіраюцца ісці на саступкі індывідуальным прадпрымальнікам

Індывідуальныя прадпрымальнікі не змаглі дамовіцца з прадстаўнікамі ўладаў у справе адмены аднаго з падпунктаў указа прэзідэнта № 760, паводле якога забараняецца выкарыстоўваць працу наёмных працаўнікоў акрамя блізкіх сваякоў. Пасля таго, што на ўчорашняй сустрэчы начальнік упраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінгарвыканкаму Аляксандр Каліноўскі заявіў, што саступак з боку ўладаў не будзе, лідэры прадпрымальнікаў з яе сышлі.

“Гэта дакладная пазіцыя кіраўніцтва краіны, урада і г. д.”, — сказаў Каліноўскі. Раней заяўлялася, што ўрад рыхтуе прапановы, якія мусяць змяніць да лепшага становішча індывідуальных прадпрымальнікаў.

Цяпер прадпрымальнікі рыхтуюць страйк, які мусіць пачацца 1 студзеня. На 10 студзеня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы запланаваны агульнарэспубліканскі сход прадпрымальнікаў.

БелаПАН